Моладзевая канферэнцыя «Усходняе партнёрства» 2018: моладзь для прадпрымальніцтва
аўт, 2018-08-14 08:43
Моладзевая канферэнцыя Ўсходняга партнёрства (Вена, Аўстрыя) «Моладзь за прадпрымальніцтва» 8-9 лістапада 2018 года збярэ 130 удзельнікаў і ўдзельніц, каб развіць новыя навыкі і абмеркаваць рашэнні агульных выклікаў. 90 маладых прадпрымальнікаў/ц могуць атрымаць поўныя стыпендыі на ўдзел. Дэдлайн – 17 жніўня 2018 года.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- узрост – 18-30 гадоў;
- мець прадпрымальніцкую ідэю ці жаданне заснаваць сацыяльнае прадпрыемства;
- мець досвед працы ў галіне сацыяльнага прадпрымальніцтва ад 6 да 24 месяцаў;
- мець грамадзянства ЕЗ, Турцыі ці краін Усходняга партнёрства;
- жаданне вырашыць сацыяльную праблему свайго горада/краіны;
- добра валодаць ангельскай мовай.
Крыніца: eap-csf.eu