Моладзевая ініцыятыва Digital Grassroots шукае паслоў сярод моладзі
пят, 2018-01-12 11:11
Digital Grassroots шукае маладых людзей, якім цікава выкарыстоўваць інтэрнэт як інструмент для сацыяльнага развіцця. Digital Grassroots прапануе стаць паслом у вашым грамадстве. Digital Grassroots - гэта моладзевая ініцыятыва, створаная з мэтай павелічэння колькасці інтэрнэт грамадства на форуме Internet Governance Forum 2017. Форум быў створаны з мэтай навучыць моладзь спраўляцца з інтэрнэт праблемамі на ўзроўні іх узнікнення. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 30 студзеня.
Мэты праграмы:
- Адрадзіць у моладзі жаданне прымаць удзел у кіраванні інтэрнэтам.
- Прыцягнуць моладзь да вырашэння праблем інтэрнэт-адносін на ўзроўні грамадства.
- Заахвоціць моладзь прымаць удзел у інтэрнэт кіраванні праз настаўніцтва.
- Выкарыстанне інтэрнэт-пісьменнасці як інструмента ў дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця.
Праграма складаецца з:
- Трэнінгу па інтэрнэт-пісьменнасці, адаптаванай пад дасягнення Мур.
- Дзейнасць у грамадстве, якую будуць праводзіць паслы.
- Чатырохтыднёвага праграма настаўніцтва, настаўнік увядзе амбасадара ў праграму ўдзелу моладзі ў інтэрнэт кіраванні.
Перавагі праграмы:
- кожны пасол атрымае магчымасць падзяліцца гісторыямі, апублікаваць артыкулы аб інтэрнэце на сваім блогу, форуме, у сацыяльных сетках;
- прайсці праграму настаўніцтва, накіраваную на прыцягненне моладзі ў інтэрнэт кіраванне;
- магчымасць далучыцца да асноўнай каманды;
- сертыфікат па заканчэнні праграмы.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- падаваць заяўкі могуць кандыдаты ўзростам 14 - 29 гадоў;
- павінны быць зацікаўлены ў выкарыстанні інтэрнэту для сацыяльнага развіцця;
- кандыдат павінен быць актыўным грамадзянінам свайго грамадства і мець жаданне распаўсюджваць інфармацыю;
- прымаюцца заяўкі ад кандыдатаў, якія жывуць у рэгіёнах, дзе ёсць праблемы з доступам да інтэрнэту;
- не патрабуецца наяўнасць досведу працы ў інтэрнэт кіраванні.
Крыніца: docs.google.com