Моладзевая адукацыйная праграма Экастарт (Беларусь)
Цэнтр экалагічных рашэнняў (Мінск) прапануе адукацыйную праграму "Экастарт". Навучанне разлічана на 7 месяцаў - з лістапада 2016 па травень 2017 года. Прадугледжаны сустрэчы з экспертамі, лекцыі, экскурсіі і вандроўкі на прыроду.
Кожны ўдзельнік "Экастарту" зможа распачаць свой праект пры падтрымцы ЦЭР. Тэмы навучання: "зялёнае" спажыванне, энергаэфектыўнасць, змяненне клімату, адкіды і "другое жыццё рэчаў", хімічная бяспека тавараў, арганічная сельская гаспадарка, урбаністыка і транспарт, каштоўнасці эколагаў (экалагічная этыка).
Удзельнікі даведаюцца пра метады прамоўцыі праектаў, пошуку крыніц фінансавання некамерцыйных праектаў, г.д.
Навучанне бясплатнае, аднак удзельнікі часткова пакрыюць выдаткі на экскурсіі і ўдзел у некаторых мерапрыемствах.
Кандыдаты мусяць запоўніць анлайн-анкету.
Дэдлайн - 23:00 па мінскім часе 16 кастрычніка 2016 года.
Даведкі па тэл.: (017) 237 40 70, праз е-мэйл: [email protected] (спадарыня Марыя Рудзь). Падрабязнасці - на гэтай старонцы.
Паводле EcoIdea.by