MOFCOM - стыпендыя ўрада Кітая замежным студэнтам і студэнткам
аўт, 2019-02-12 15:37
Стыпендыя MOFCOM заснавана Міністэрствам гандлю Кітайскай Народнай Рэспублікі для ўмацавання сувязяў і супрацоўніцтва паміж Кітаем і іншымі краінамі. Стыпендыю можна атрымаць для навучання ў магістратуры (2-3 гады) або ў аспірантуры (3-4 гады). Стыпендыяты і стыпендыяткі могуць падаць заяўку на навучанне ў магістратуры на англійскай мове. Заяўкі прымаюцца да 30 кастрычніка 2019.
Але калі сярод даступных праграм ёсць толькі праграмы на кітайскім, студэнты/кі павінны вывучыць кітайскую мову на працягу 1-2 год да пачатку навучання ў магістратуры/аспірантуры.
У рамках стыпендыяльнай праграмы пакрываюцца:
- кошт навучання
- пражыванне ў кампусе ўніверсітэту
- стыпендыя - студэнтам/кам магістратуры ў раёне 450$, студэнтам/кам аспірантуры ў раёне 520 $
- медыцынская страхоўка
- авія-пералёт у абодва канца.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- прымаюцца заяўкі ад грамадзян усіх краін, акрамя Кітая;
- неабходна мець дыплом бакалаўра для навучання ў магістратуры і дыплом магістра для навучання ў аспірантуры;
- кандыдаты павінны быць не старэйшыя за 45 гадоў;
- неабходна ведаць англійскую (IETS 6.0) або кітайскі (HSK level 4 (score180) мову.
Дакументы:
- сканкопія або фотакопія дыплома;
- сканкопія або фотакопія ведамасці з ацэнкамі;
- план навучання або даследаванні (не менш за 400 слоў);
- сканкопія або фотакопія тэсту, які пацвярджае ўзровень валодання мовай;
- сканкопія або фотакопія пашпарта.
Крыніца: cscscholarship.org