Модуль для працы з прыёмам і кантролем ахвяраванняў на сайце арганізацый

Выкарыстай магчымасць запусціць краўдфандынг на сайце сваёй грамадскай арганізацыі ўжо летам. Каманда распрацоўшчыкаў Лічбавай майстэрні стварыла адкрытае рашэнне – модуль для працы з прыёмам і кантролем ахвяраванняў на сайце арганізацый. Модуль Doika – опэнсорснае і бясплатнае рашэнне, якое могуць выкарыстоўваць усе ахвочыя арганізацыі і паставіць самайстойна сабе на сайт. Збор анкет на пілот ажыццяўляем да 15 ліпеня.

Для большай папулярызацыі магчымасці і ўстойлівасці на пачатку Лічбавыя майстэрні гатовы суправаджаць пяць першых арганізацый бясплатна, якія плануюць і гатовы пачаць выкарыстанне модуля ўжо ў канцы лета.

Астатнім арганізацыям мы таксама будзем прадастаўляць кансультацыі па меры наступлення чаргі, у залежнасці ад магчымасцяў. Для таго, каб Лічбавыя майстэрні разумелі вашу ступень гатоўнасці, неабходна запоўніць анкету і пакінуць кантакты, каб мы маглі найбольш хутка пачаць працу.

Крыніца: it.falanster.by