Mobile Photo Awards - міжнародны конкурс мабільнай фатаграфіі
сер, 2016-10-12 10:34
Фатографы, якія займаюцца мабільнай фатаграфіяй, запрашаюцца да ўдзелу ў міжнародным конкурсе Mobile Photography Awards.
Мэта конкурсу - прасоўванне мастацтва здымкаў з дапамогай мабільных прылад. Гран-пры конкурсу - грашовая прэмія ў памеры 3 тыс. даляраў ЗША. Аўтар лепшага фотаэсэ атрымае прэмію ў памеры 500 даляраў ЗША.
Арганізатары конкурсу вітаюць: творчы падыход, арыгінальнасць, інавацыйнасць выявы.
Удзел у конкурсе платны (унёсак канкурсанта складае: за адну выяву 15 даляраў ЗША, за тры - 30, за шэсць - 50, за 15 - 100 даляраў ЗША).
Удел у катэгорыі "фотарэпартажы" таксама платны (унёсак складае 30 даляраў ЗША).
Дэдлайн - 4 снежня 2016 года.
Падрабязнасці - на гэтай старонцы.
Паводле IJnet.org