Міжнародныя стыпендыі для хірургаў (Злучаныя Штаты)

Амерыканскі калегіюм хірургаў прапануе гасцявыя стыпендыі маладым хірургам з іншых краін (акрамя ЗША і Канады), якія дэманструюць заангажаванасць у навучанні і даследаваннях.

Стыпендыя складае $10 000 і забяспечвае стыпендыятам магчымасць назіраць за клінічнай, адукацыйнай і навуковай працай у Паўночнай Амерыцы, а таксама прымаць удзел у адукацыйных магчымасцях і дзейнасці Амерыканскага калегіюма хірургаў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • медыцынская адукацыя,
  • узрост 35-45 гадоў,
  • мінімум 1 год хірургічнай практыкі, выкладання або даследванняў.

Кандыдаты павінны выкладаць або займацца навуковай працай у сваёй краіне. Маладыя спецыялісты будуць мець перавагу перад тымі, хто знаходзіцца на старэйшых акадэмічных пасадах. Прэтэндэнты павінны прад'явіць спіс сваіх навуковых публікацый і 3 поўных тэксты публікацый на выбар. (Усе дакументы падаюцца на ангельскай мове.) Перавагу будуць мець спецыялісты, якія не мелі досведу працы з навучальнымі альбо хірургічнымі таварыствамі Паўночнай Амерыкі. Форма заяўкі і дадатковая інфармацыя даступныя па гэтай спасылцы.

Паводле Adukacyja.info.