Міжнародны валанцёрскі археалагічны летнік “Замкі Беларусі”

Рэспубліканскае грамадскае  аб’яднанне “БелАЮ”   і замкавы комплекс "Мір" запрашаюць усіх ахвотных хлапцоў і дзяўчат ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў у летні археалагічны міжнародны валанцёрскі лагер  «Замкі Беларусі», які будзе праходзіць з 15 ліпеня па 5 жніўня 2017 г.

Усе адабраныя для ўдзелу валанцёры атрымаюць запрашэнні да 5 чэрвеня 2017 г.

Заяўку на ўдзел неабходна запоўніць анлайн да 1 чэрвеня 2017 г.

Умовы
•    на конкурснай аснове запрашаюцца ўдзельнікі 18-30 гадоў;
•    археялагічныя працы выконваюцца на валанцёрскай аснове;
•    самастойны праезд да месца правядзення летніка;
•    унёсак за ўдзел у праекце – 20 беларускіх рублёў;

•    трохразовае харчаванне і кава-паўзы;
•    пражыванне ў інтэрнаце коледжа (3-4 чел. у пакоі);
•    культурная і адукацыйная праграма;
•    афіцыйныя сертыфікаты аб ўдзеле.

Асноўая праца ў межах праекта будзе ісці на тэрыторыі палаца князёў Святаполк-Мірскіх канца XIX - пач. XX стст.

Будаўніцтва палаца вялося ў перыяд з 1892 па 1898 гг. па загадзе князя Мікалая Іванавіча Святополк-Мірскага, які набыў маёнтак Замір’е ў 1891 г. У траўні 1917 г. салдатамі запасных батальёнаў, якія былі раскватэраваны ў мястэчку Мір, палац быў спалены. У сярэдзіне XX в. ён быў разабраны на цэглу.

Кантактная асоба і каардынатарка праекта Анастасія Мінкевіч па тэлефоне: +375 29 552 75 98 і па адрасе электроннай пошты [email protected]

 Крыніца: www.belau.info