Міжнародны творчы конкурс Оpen Eurasia (грашовыя прызы)
Оpen Eurasia - штогадовы міжнародны творчы конкурс для ўсіх жадаючых. Прызавы фонд конкурсная складае 31000$, гэтыя грошы можна выдаткаваць на выданне кніг або паездку на штогадовы фестываль Open Eurasian Book Forum & Literature Festival у 2020 годзе. Працы прымаюцца анлайн да 15 верасня 2019.
Конкурс унікальны сваёй творчай калабарацыяй: працы ў катэгорыях "ілюстрацыя", "відэафільм" і "пераклад" прымаюцца па адной з кніг, апублікаванай выдавецкім домам Hertfordshire Press або аднаго з удзельнікаў конкурсаў OEBF. Гэта значыць, што на конкурсе ствараюцца новыя праекты і адкрываюцца новыя магчымасці.
Пераможцы конкурсу могуць бясплатна выдаць кнігу ў рамках адной з 10 прэмій, заснаваных у 2019 годзе ў Лондане. І не толькі выдаць, але і правесці яе прэзентацыю як у рамках Open Eurasian Book Forum & Literature Festival, так і на іншых пляцоўках па ўсёй Еўразіі!
Пераможцы будуць абвешчаныя на штогадовым фестывалі Open Eurasian Book Forum & Literature Festival 14-17 лістапада ў сталіцы Еўразвязу - Бруселі. На працягу 4 дзён будуць праходзіць прэзентацыі, выставы, урачысты вячэры і многае іншае. Работы пераможцаў будуць прэзентаваныя на літаратурным тыдні ў Лондане ў кастрычніку 2020 года і на фестывалі OEBF у лістападзе 2020 года.
На конкурс прымаюцца работы ў катэгорыях:
1. Проза
2. Малая проза
3. Паэзія
4. Ілюстрацыя
5. Літаратурны пераклад
6. Відэафільм
7. Публіцыстыка
Крыніца: awardslondon.com/