Міжнародны студэнцкі конкурс эсэ на тэму архітэктуры

Конкурс эсэ Berkeley Undergraduate Prize for Design Excellence быў заснаваны факультэтам архітэктуры каліфарнійскага ўніверсітэту з мэтай прасунуць вывучэння архітэктуры як сацыяльнага мастацтва. Эсэ павінна даць адказ на пытанне: In your city, how do individual communities demonstrate their presence through the buildings designed to serve that group's social and cultural needs and endeavors? (У вашым горадзе, як розныя грамадствы дэманструюць сваю прысутнасць праз будынкі, прызначаныя для задавальнення сацыяльных і культурных патрэбаў гэтых груп?). Апошні тэрмін: 1 лістапада.

Прызы:

  • Аўтары лепшых работ падзеляць паміж сабой 25 000$.
  • Уладальнік першага месца атрымае 5750$.

 

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак і да эсэ:

  • у конкурсе могуць прымаць удзел студэнты бакалаўрыяту, якія вывучаюць архітэктуру ў акрэдытаваных ВНУ. Прымаюцца працы ад студэнтаў усіх акрэдытаваных каледжаў і ВНУ свету.
  • мова працы - англійская;
  • аб'ём працы - 500 слоў;
  • фіналістам і фіналісткам неабходна будзе прадставіць ведамасці з ацэнкамі, як пацверджанне статуса студэнта праграмы архітэктуры. Кандыдаты павінны быць студэнтамі на 15 верасня 2017.

 

Студэнты і студэнткі могуць пісаць эсэ ў камандзе з максімум 2-х чалавек, якія адпавядаюць патрабаванням конкурсу. Студэнты і студэнткі, якія вывучаюць архітэктуру могуць супрацоўнічаць са студэнтам, якія вывучаюць ландшафтны дызайн, гарадское планаванне, мастацтва, гуманітарныя навукі, сацыяльныя навукі. Калі студэнты працуюць у камандзе, то на працы павінна быць 2 імя.

Работы павінны мець лічбавыя фатаграфіі выбраных будынкаў або месцаў. Фотаздымкі павінны быць не больш за 500 пікселяў у шырыню і фармату .jpg. Прымаецца не больш за 3-х фатаграфій. Галоўнае для працы - апісаць месца або будынак словамі, а не фатаграфіямі або малюнкамі.

Канкурсантам неабходна запоўніць невялікую рэгістрацыйную форму.

Крыніца: berkeleyprize.org