Міжнародны студэнцкі фестываль у Пакістане
чцв, 2019-08-01 06:04
ISWiP (International Student Week In Pakistan) прымае заяўкі. Праграма часткова фінансуецца, удзел бясплатны, пражыванне і харчаванне будуць забяспечвацца прымаючай арганізацыяй. Удзельнікі нясуць адказнасць толькі за сваё міжнароднае падарожжа. Заяўкі прымаюцца да 4 жніўня 2019 года.
Будзьце гатовыя адчуць разнастайнасць і сусветны вопыт, ISWiP абяцае вам даць выдатную магчымасць прадставіць сваю культуру, развіць свае скілы праз даследванне разнастайнасці чалавечых поглядаў і падзяліцца сваімі думкамі!
Для каго: Студэнты/кі з розных краін або моладзь (ва ўзросце 18-35 гадоў) могуць падаць заяўку незалежна ад нацыянальнасці, акадэмічнага ўзроўню і спецыяльнасці і г.д.
Крыніца: iswip.org