Міжнародны студэнцкі фестываль ў Грайфсвальдзе 2016 (Германія)
4-11 чэрвеня 2016 года пройдзе Міжнародны студэнцкі фестываль у Грайсфвальдзе (Германія). Тэма сёлетняга фестывалю - "Мора. Будучыня. Спасцігаючы акіянскія глыбіні". Удзельнікі абмяркуюць сучасны стан акіянаў, іх ролю ў энергетыцы, гандлі і культуры, праблемы міграцыі і забруджвання сусветнага акіяна.
У мерапрыемстве возьмуць удзел 150 студэнтаў з усяго свету - іх чакаюць воркшопы экалагічнай тэматыкі і насычаная культурная праграма (кінапрагляды, музычныя вечарыны і г.д.).
Патрабаванні да кандыдатаў:
- з'яўляцца студэнтам універсітэта,
- мець мінімум 18 год.
Студэнты самастойна аплочваюць выдаткі на падарожжа. Рэгістрацыя ўдзельнікаў і гасцей фестывалю ажыццяўляецца тут.
Дэдлайн для удзельнікаў - 15 студзеня, для гасцей - 4 чэрвеня 2016 года.
Крыніца: Edu-Active.com.