Міжнародны студэнцкі фестываль ISFiT у Нарвегіі
пят, 2014-09-26 17:00
З 5 па 15 лютага 2015 года ў г. Трондхайм (Нарвегія) адбудзецца Міжнародны студэнцкі фестываль "ISFiT", адзін з буйнейшых у Еўропе. Тэма фестывалю будучага года - "Супрацьстаянне карупцыі".
Фестываль уключае воркшопы па тэматыцы прадпрымальніцтва, сацыяльнай роўнасці, адукацыі, культурных адрозненняў, здароўя, жывапісу, медыя, навакольнага асяроддзя і інш.
Для ўдзелу ў "ISFiT-2015" неабходна да 30 верасня 2014 года зарэгістравацца на афіцыйнай вэб-старонцы фестывалю. Арганізатары не пакрываюць выдаткі на падарожжа і афармленне візы ўдзельнікаў, але могуць аказаць фінансавую дапамогу пасля разгляду анлайн-заяўкі.
Дадатковая інфармацыя даступна на афіцыйным сайце фестывалю.
Паводле adukacyja.info