Міжнародны семінар Herrsching для сельскай моладзі (Германія)
чцв, 2014-12-11 14:20
З 12-га па 25-га жніўня 2015 года ў Германіі пройдзе 27-мы Міжнародны семінар для сельскай моладзі "International Herrsching Seminar for Rural Youth". У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі розных краін свету. Воркшоп ладзіцца для моладзевых лідараў узростам 25-45 гадоў. Семінар уключае сесіі па групавой дынаміцы і развіццю лідарскіх якасцяў. Падчас воркшопу ўдзельнікі будуць мець магчымасць папрацаваць над ідэямі для ўласных арганізацыяў.
Поўнае апісанне праграмы семінару (на нямецкай, ангельскай і французскай мове) размешчана тут. Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна да 31 снежня 2015 года падаць анлайн-заяўку. Для атрымання дадатковай інфармацыі націсніце сюды.
Паводле Salto-youth.net.