Міжнародны саміт "Моладзь для моладзі - 2016" у Кракаве
21-25 красавіка ў Кракаве (Польшча) пройдзе міжнародны саміт "Моладзь для моладзі - 2016". Мерапрыемства прызначана для 25 удзельнікаў з Польшчы і 60 удзельнікаў з іншых краін. Тэмы саміту - разуменне наступстваў карупцыі, паняцце падатказнасці ды празрыстаці ў розных сферах.
Запрашаюцца студэнты і маладыя спецыялісты ва ўзросце да 35 год. Вітаюцца лідары супольнасцей, ахвочыя да пазітыўных сацыяльных зменаў, а таксама тыя, хто мае заўважны досвед дзейнасці і працы ў сферы: палітыкі, арганізацый грамадзянскай супольнасці, студэнцкіх арганізацыяў, медыя, бізнесу, вышэйшай адукацыі, дзяржкіравання (ураду).
Патрабаванне да ўдзельніка - добрае валоданне пісьмовай і вуснай ангельскай мовай.
Кошт удзелу складае 120 еўра і ўключае пражыванне, кава-паўзы, сняданкі ды абеды падчас мерапрыемства. Удзельнікі самастойна пакрываюць выдаткі на візу і падарожжа з Кракаву. Для ўдзельнікаў, якія прыязджаюць здалёк, прадугледжана частковая кампенсацыя.
Дэдлайн - 14 лютага 2016 года. Падаць заяўку можна тут. Інфармацыя пра мерапрыемства - на гэтай старонцы.
Паводле YouthOp.com.