Міжнародны сацыяльны хакатон па працаўладкаванні людзей з інваліднасцю – CREATOR 2.0

Запрашаюць паўдзельнічаць ў міжнародным сацыяльным хакатоне па працаўладкаванні людзей з інваліднасцю – CREATOR 2.0 18-24 кастрычніка 2020, Масква. Працоўная мова: руская. Праект дасяжны для людзей з інваліднасцю і без. Унёсак за ўдзел у трэнінгавым курсе складае 25 EUR з чалавека. Выдаткі на пражыванне, харчанне, афармленне візы пакрываюцца цалкам. Дарожныя выдаткі пакрываюцца згодна з лімітамі праграмы, у залежнасці ад адлегласці, якую ўдзельнік пераадольвае, каб дабрацца да мерапрыемства. У асобных выпадках для людзей з інваліднасцю можа быць прапанавана фінансавая падтрымка на ўдзел асістэнта. Дэдлайн падачы заявак: да 31 ліпеня (уключна).

Падчас курса ўдзельнікі і ўдзельніцы :

  • Атрымаюць інфармацыйную і экспертную падтрымку ў сферы працаўладкавання людзей з інваліднасцю;
  • Прааналізуюць сусветны досвед у галіне працаўладкавання людзей з інваліднасцю;
     

У рамках праекта:

  • Пройдзе міжнародны сацыяльны хакатон CREATOR 2.0;
  • удзельнікі і ўдзельніцы распрацуюць і прадставяць рашэнні ў накірунку працаўладкавання людзей з інваліднасцю;
  • У якасці запрошаных экспертаў і экспертак выступяць прадстаўнікі міжнародных і расійскіх кампаній, спецыялісты профільных НКА і міністэрстваў.

 

Хто зможа браць удзел:

  • людзі ва ўзросце ад 21 да 45 гадоў з камерцыйных, некамерцыйных і дзяржаўных арганізацый;
  • тыя, хто працуе ў накірунку працаўладкавання людзей з інваліднасцю;
  • тыя, хто гатовы ўкараняць новыя рашэнні ў сябе ў арганізацыях і адукаваць іншых;
  • тыя, хто зацікаўлены ў прафесійным развіцці і ва ўкараненні метадаў нефармальнай адукацыі ў маладзёжную працу сваёй арганізацыі і краіны;
  • тыя, хто гатовы актыўна ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах на працягу ўсяго праекта..



Пошта для вашых пытанняў: [email protected]
Крыніца:
fond-deystvuy.ru