Міжнародны моладзевы саміт «Наш акіян» (Нарвегія)
аўт, 2019-06-25 06:38
Саміт (23-24 кастрычніка 2019, Осла, Нарвегія) - выдатная магчымасць натхніць, навучыць і даць магчымасць маладым удзельнікам і ўдзельніцам пазнаёміцца з сучаснымі рашэннямі, якія могуць збалансаваць патрэбы грамадства, прамысловасці і навакольнага асяроддзя. Тэма моладзевага саміту "Наш акіян" - "Сумеснае стварэнне ўстойлівай блакітнай планеты". Заяўкі прымаюцца анлайн да 5 ліпеня 2019.
100 удзельнікаў/ц з 50 краін атрымаюць магчымасць узяць удзел у лагеры з поўнай або частковай стыпендыяй. Таксама ўдзельнікі/цы змогуць пазнаёміцца з палітыкамі, лідарамі, кіраўнікамі міжнародных арганізацый і экспертамі ў галіне навукі.
Патрабаванні:
- займаюцца рашэннем праблем у сферы ўстойлівага развіцця;
- павінны быць малодшай 35 гадоў;
- неабходна ведаць ангельскую мову.
Крытэрыі ацэньвання:
- прафесійны вопыт, які мае дачыненне да тэмы канферэнцыі;
- кандыдат/ка павінен мець рашэнне праблемы ў акіянічным сектары і можа прыносіць карысць грамадству;
- трэба прапанаваць ідэю, якую можна рэалізаваць;
- ідэя павінна быць арыгінальнай;
- неабходна мець моцныя камунікатыўныя навыкі і лідарскі патэнцыял.
Крыніца: soalliance.org