Міжнародны моладзевы культурны фестываль Наўруз у Азербайджане
Наўруз (Novruz) – Міжнародны моладзевы фестываль у Баку (Азербайджан) запрашае моладзь з усяго свету на свята, якое адбудзецца 20-26 сакавіка 2017 г. Праект дае магчымасць зведаць традыцыі регіёну і паскакаць праз вогнішчы, бегаць па вуліцах, б'ючы па гарлачыках і рондалях лыжкамі, грукаючы ў дзверы і просячы ў людзей маленькія падарункі: слодычы, цукеркі, традыцыйнае печыва і пахлаву, шэкербуру, гукхаль, якіх вы ніколі не кашатавалі раней! Дэдлайн – 20 лютага 2017 г.
Місія праекта – унесці культурную разнастайнасць і даць магчымасць удзельнікам з усяго свету прадэманстарваць сваю ўласную культуру і ацаніць культуры іншых народаў, абмеркаваць такія важныя тэмы, як талерантнасць, мясцовыя традыцыі і глабалізацыя, культура ў сучасным свеце, музыка як сродак выражэння ды інш.
Таксама ўдзельніцы і ўдзельнікі змогуць адкрыць для сябе старжытныя азербайджанскія традыцыі, адсвяткаваць Наўруз – пачатак вясны ў Азербайджане.
Хто можа ўдзельнічаць?
Моладзь ва ўросце 18-35 год, якая цікавіцца культурай і старажытнымі традыцыямі.
Рэгістрацыйны ўзнос за ўдзел у свяце складае 70 еўра. Сюды уваходзіць: пражыванне ў 4-зоркавым гатэлі на працягу ўсяго тыдня, мясцовы транспарт і культурныя (сацыяльныя) мерапрыемствы.
Падаць заяўку неабходна да 23.59 па сярэднееўрапейскім часе 20 лютага 2017 г. Пра вынікі адбору ўдзельнікаў арганізатары паведамяць 25 лютага. Усяго плануецца запрасіць 40 удзельнікаў і ўдзельніц з розных краін свету.
Падаць заяку можна анлайн, скарыстаўшыся гэтай спасылкай.
Па дадатковых пытаннях варта звяртацца па адрасе сеціўнай пошты: [email protected].
Крыніца: www.facebook.com