Міжнародны моладзевы конкурс, прысвечаны энергіі, вадзе і транспарту
Міжнародная фінансавая карпарацыя сумесна з Міжнародным моладзевым фондам запусцілі новы праект: Стварэнне каштоўнасцяў праз удзел моладзі: смарт інвестыцыі ў інфраструктуру і індустрыю натуральных рэсурсаў. Для прыцягнення моладзі, арганізатары праводзяць конкурс і запрашаюць падзяліцца сваімі мультымедыя праектамі. Мэта конкурсу - натхніць і стварыць дыялог аб інавацыйных спосабах прыцягнення моладзі і папаўненні патрэбаў супольнасцяў і кампаній. Крайні тэрмін падачы праектаў - 6 жніўня 2018.
Прызы:
Міжнародная фінансавая карпарацыя будзе прасоўваць ідэі фіналістаў і пераможцаў праз сацыяльныя сеткі і запросіць пераможцаў узяць удзел у розных мерапрыемствах: віртуальных семінарах, саміце Сусветнага банка. Таксама пераможцы атрымаюць сертыфікаты.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- узрост 15-30 гадоў (на 6 жніўня 2018);
- абмежаванняў па грамадзянстве і нацыянальнасці няма;
- павінны прапаноўваць інавацыйныя праекты, незалежна ад віду дзейнасці (прафесіяналы, студэнты, лідары НДА, чыноўнікі, стваральнікі старт-апаў, тэхнічныя эксперты).
- неабходна падзяліцца добрым вопытам у галіне вады, энергіі або транспарту, асвятліць існуючыя ініцыятывы ці ідэі праектаў, у цэнтры якіх - інавацыйны і крэатыўны ўдзел моладзі.
Прымаецца кароткае апісанне праекта (Case Study):
- 1-2 старонкі (уключаючы тэкст, загаловак, спасылкі, зноскі, табліцы);
- зверху першай старонкі:
- імя
- узрост
- краіна
кожнае апісанне павінна складацца з:
- кантэксту
- апісання праекта
- вынікаў
- атрыманых урокаў.
Мультымедыйны праект (Multimedia Project):
- планаванне месца працы будучага
- хуткія тэхналагічныя перамены
- устойлівыя супольнасці
- уплыў на навакольнае асяроддзе і сацыяльныя перамены.
Праект можна падаць у выглядзе:
- відэа (максімум 60 секунд)
- фота
- графічны дызайн (ілюстрацыі, жывапіс, дызайн адзення)
- песня
- паэзія
Канкурсанты могуць даць свой праект у выглядзе Case Study або Multimedia Project. Праекты можна адправіць на [email protected].
Крыніца: commdev.org