Міжнародны моладзевы конкурс інавацыйных ідэй ад ЮНЕСКА

Абвешчаны прыём заявак на ўдзел у моладзевым конкурсе інавацыйных ідэй ЮНЕСКА. Маладыя прадпрымальнікі з ўсіх краін свету, якія маюць добрыя інавацыйныя ідэі і рашэнні ў вобласці ўстойлівага развіцця, могуць паўдзельнічаць падаўшы заяўку. Скрайні тэрмін падачы – 31 ліпеня 2017 г.

Моладзь з усіх краін мае магчымасць прапаноўваць свае інавацыйныя ідэі і праекты, скіраваныя на рэалізацыю адной ці некалькіх мэт устойлівага развіцця:

  1. ліквідацыя галечы ва ўсіх яе формах;
  2. ліквідацыя голаду, забеспячэнне прадуктовай бяспекі і паляпшэнне харчавання, спрыянне ўстойліваму развіццю сельскай гаспарадкі;
  3. забеспячэнне здаровага ладу жыцця і спрыянне добрабыту для ўсіх у любым узросце;
  4. забеспячэнне ўсеахопнай і справядлівай якаснай адукацыі, заахвочванне магчымасцей навучання цягам усяго жыцця і для ўсіх;
  5. забеспячэнне гендарнай роўнасці і пашырэнне правоў і магчымасцей усіх жанчын і дзяўчат;
  6. забеспячэнне наяўнасці і рацыянальнае выкарыстанне водных рэсурсаў і санітарыі для ўсіх;
  7. забеспячэнне доступу да не дарагіх, надзейных і ўстойлівых, сучасных крыніц энергіі для ўсіх;
  8. спрыянне няўхільнаму, усеахопнаму і ўстойліваму эканамічнаму росту, поўнай і вытворчай занятасці і годнай працы для ўсіх;
  9. стварэнне трывалай інфраструктуры, спрыянне забеспячэнню ўсеахопнай і ўстойлівай індустрыялізацыі і ўвядзенню інавацый;
  10. зніжэнне ўзроўню няроўнасці ўнутры краін і паміж імі;
  11. забеспячэнне адкрытасці, бяспекі, жыццястойкасці і ўстойлівасці гарадоў і населеных пунктаў;
  12. забеспячэнне рацыянальных мадэлей спажывання і вытворчасці;
  13. тэрміновыя меры па барацьбе са змяненнем клімату і яго наступствамі;
  14. захаванне і рацыянальнае выкарыстанне акіянаў, мораў і марскіх рэсурсаў дзеля ўстойлівага развіцця;
  15. абарона, аднаўленне экасістэм сушы і спрыянне іх рацыянальнаму выкарыстанню, рацыянальнае кіраванне лясамі, барацьба з апустыньваннем, спрынненне і зварот працэсу дэградацыі земляў і спрынне працэсу страты біялагічнай разнастайнасці;
  16. спрыянне пабудове міралюбівых і адкрытых грамадстваў дзеля ўстойлівага развіцця, забеспячэнне доступу да правасддзя для ўсіх і стварэнне эфектыўны, падсправаздачных і заснаваных на шырокім удзеле ўстаноў на ўсіх узроўнях;
  17. умацаванне сродкаў дасягнення ўстойлівага развіцця і актывізацыя працы механізмаў глабальнага партнёрства дзеля ўстойлівага развіцця.

 

Журы адбярэ 20 фіналістаў, якія будуць узнагароджаны медалямі і сертыфікатамі за лепшую ідэю і праект. Фіналісты (першыя тры месцы і прыз глядацкіх сімпатый) будуць запрошаны для атрымання ўзнагароды ў Берлін 9 кастрычніка 2017 г.

Патрабаванні:
узрост 15 – 35 гадоў;
кандыдаты мусяць мець ідэю прадпрыемства, чыя праца накіравана на рэалізацыю адной або некалькіх ідэй устойлівага развіцця або ўжо кіраваць такім прадпрыемствам (можа мець форму бізнесу, некамерцыйнай арганізацыі або нефармальнай праграмы);
добрае веданне ангельскай мовы.
 

Як паўдзельнічаць?
Неабходна зарэгістравацца на сайце конкурсу і прадстваіць сваю ідэю або праект.
Крыніца: www.entrepreneurship-campus.org