Міжнародны моладзевы конкурс для сацыяльных прадпрымальнікаў
Конкурс па моладзевым сацыяльным прадпрымальніцтве - частка сусветнай кампаніі па дасягненні 17-ці мэтаў ААН у галіне устойлівага развіцця. Удзельнічаць у конкурсе могуць падлеткі і моладзь з любой краіны. Канкурсанты мусяць прапанаваць інавацыйныя ідэі і праекты, якія маюць грамадскі ўплыў і скіраваны на рэалізацыю адной ці некалькіх з 17-ці мэтаў ААН. Удзельнікі конкурсу таксама могуць прайсці адукацыйны анлайн-курс па прадпрымальніцтве з атрыманнем адпаведнага сертыфіката Фундацыі прадпрымальніцтва Берліну. Навучанне і сертыфікацыя бясплатныя.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост 15-35 год;
- здольнасць падаць заяўку на ангельскай мове;
- наяўнасць інавацыйнай ідэі прадпрыемства, што спрыяе дасягненню мэтаў ААН ва ўстойлівым развіцці, (у выглядзе бізнесу, некамерцыйнай арганізацыі альбо інфармацыйнай праграмы, г.д.).
Катэгорыі конкурсу:
- Лепшыя ідэі (інавацыйныя планы і прапановы).
- Лепшыя праекты (прадпрыемствы, што ўжо існуюць і маюць сацыяльны эфект і вынікі).
Каб падаць заяўку, неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю. Больш інфармацыі - на сайце конкурсу. Дэдлайн - 30 чэрвеня 2016 года.
Паводле MladiInfo.eu.