Міжнародны моладзевы хакатон у Львове (Украіна)

Арганізатарамі міжнароднага маладзёжнага хакатона, які адбудзецца 9-10 сакавіка, выступаюць: Урад моладзі Украіны, Кіева-Магілянская акадэмія і студэнцкая асацыяцыя ўніверсітэтаў MacEwan University (Канада). Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў харчаваннем і матэрыяламі, неабходнымі для ўдзелу ў хакатоне. Удзельнікі павінны аплаціць транспартныя выдаткі. Удзел у хакатоне бясплатны, заяўка падаецца анлай. Дэдлайн 1 сакавіка.

Браць удзел у хакатоне могуць замежныя студэнты з любой краіны свету. Ўзрост, нацыянальнасць, грамадзянства не маюць значэння.

Асноўная мэта праекта - стварэнне спрыяльнага асяроддзя для вырашэння канкрэтных праблем, матывацыі і натхнення моладзевых лідараў на рэалізацыю пераменаў. Удзельнікі хакатона змогуць стаць часткай мультыкультурнага асяроддзя, неабходнага для развіцця крытычнага мыслення. Дадзеныя навыкі неабходныя для рэалізацыі новых ідэй і праектаў сярод моладзі і пабудовы паспяховага супрацоўніцтва паміж маладымі лідарамі.

Крыніца: