Міжнародны мастацкі конкурс COAL 2018 па праблемам экалогіі
Міжнародны мастацкі конкурс COAL 2018 для мастакоў з усіх краін свету, якім падабаецца марыць і эксперыментаваць, трансфармаваць тэрыторыю, жыццё, арганізацыі. Разам яны ствараюць новае бачанне будучыні спадчыны і праз аптымістычныя працы ствараюць матывацыю, якая патрэбна для рэалізацыі пераменаў, якія неабходныя для стварэння больш устойлівага свету. Пераможца атрымае 5000€ і рэзідэнцыю з дадатковым фінансаваннем у паўночнай Францыі. Заяўка прымаецца да 12 чэрвеня 2018.
Конкурс COAL стаў сродкам ідэнтыфікацыі і прасоўвання мастакоў сярод шырокай грамадскасці, палітычных дзеячаў і прафесіяналаў культуры і экалогіі. Кожны год узнагароджваюцца 10 візуальных праектаў, якія асвячаюць праблемы экалогіі.
Крытэрыі ацэньвання:
- мастацкая значнасць
- адпаведнасць (разуменне тэмы)
- арыгінальнасць (уменне прадастаўляць новыя падыходы, тэмы і пункты гледжання)
- педагогіка (уменне перадаць мессендж і павысіць дасведчанасць)
- сацыяльны падыход (уцягнутасць, эфектыўнасць, сацыяльная дынаміка, рэальныя гісторыі)
эка-дызайн і рэалізацыя.
Заяўка павінна складацца з наступных дакументаў у фармаце pdf, не больш за 20 старонак:
- заяўка
- апісанне прапанаванага праекта, у дэталях трэба апісаць яго мастацкі ўплыў і адпаведнасць пытанням навакольнага асяроддзя;
- 2 візуальных ілюстрацыі праекта;
- кароткае апісанне тэхнічных аспектаў праекта, а менавіта - з чаго і як будзе стварацца;
- бюджэт;
- CV і партфоліо.
Крыніца: projetcoal.org