Міжнародны летнік ў Вільні (Літва)
Міжнародная летняя школа Transparency International School on Integrity прапануе навучанне (4-18 ліпеня 2019) накіраванае на антыкарупцыйную дзейнасць, падсправаздачнасць для будучых лідараў/к. На школе ўдзельнікі/цы будуць вывучаць апошнія даследаванні ў галіне барацьбы з карупцыяй і падсправаздачнасці таксама школа прапануе рэальныя магчымасці рэалізацыі гэтых ідэй на практыцы. Арганізатары пакрываюць усе выдаткі. Для ўдзелу неабходна запоўніць анлайн заяўку да 30 красавіка 2019.
Абору удзельнікаў/ц школы праводзіцца на конкурснай аснове, абраныя ўдзельнікі/цы правядуць 7 дзён з вядучымі прафесіяналамі ў галіне барацьбы з карупцыяй і правільнай падсправаздачнасці.
У рамках школы удзельнік/цы наведаюць семінары, лекцыі, трэнінгі, дыскусіі і экскурсіі. Школа мае дынамічны графік і студэнты/кі з уступнай часткі пераходзяць да навучання на семінарах і да практычнага навучання, дзякуючы якому на практыцы засвойваюць атрыманыя навыкі і веды.
Школа мае тры модуля, якія ахопліваюць дзяржаўны сектар, прыватны сектар і грамадзянскі сектар. Арганізатары прапануюць лімітаваную колькасць стыпендый. Стыпендыі цалкам пакрываюць плату за навучанне, пражыванне і транспартныя выдаткі. Калі студэнт/ка жадае атрымаць поўную стыпендыю, неабходна падаваць заяўку як мага хутчэй, інакш прапануюць частковую стыпендыю, якая часткова аплачвае выдаткі.
Стаць удзельнікам/цай школы могуць:
- студэнты і студэнткі выпускных курсаў, аспіранты, нядаўнія выпускнікі і выпускніцы ВНУ і прафесіяналы/кі;
- кандыдаты/кі, якім яшчэ не споўнілася 35 гадоў;
- кандыдаты/кі, якія працуюць у грамадзянскім, прыватным, няўрадавым або акадэмічным сектары.
Крыніца: transparencyschool.org