Міжнародны летнік пра дыялог культур (Расія)
Міжнародны моладзевы летнік «Дыялог» будзе праходзіць з 4 па 8 жніўня 2019 года ў Калужскай вобласці на базе этнаграфічнага парка-музея «ЭТНОМИР». Мэта – павышэнне якасці дзейнасці моладзевых арганізацый і актывістаў/к па тэматыцы міжкультурнага дыялогу. Падаць заяўку можна па спасылцы, да 25 чэрвеня 2019, 15.00 СET.
Фінансавыя ўмовы: арганізатары прадстаўляюць трансфер з Масквы да месца правядзення летніка, харчаванне і пражыванне. Прадугледжана 25 стыпендый на пакрыццё міжнародных выдаткаў на праезд да Масквы.
Міжнародны моладзевы летнік «Дыялог» адбудзецца ў дзясяты раз і збярэ больш за 150 удзельнікаў і ўдзельніц – прадстаўнікоў і прадстаўніц моладзевых і этнакультурных арганізацый з розных суб’ектаў Расійскай Федэрацыі, удзельнікаў і ўдзельніц з дзяржаў-членаў Еўрапейскай Культурнай Канвенцыі і дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаваў, якія актыўна ўцягнутыя ў рэалізацыю міжнародных і міжнацыянальных моладзевых праектаў.
Для ўдзелу неабходна:
- быць ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў (выключэння могуць быць разгледжаны ў адмысловым парадку);
- пражываць у Расійскай Федэрацыі або на тэрыторыі адной з краін Еўрапейскай Культурнай Канвенцыi або Садружнасці Незалежных Дзяржаваў;
- быць лідарамі моладзевых або этнакультурных арганізацый, кіраўнікамі моладзевых праектаў або моладзевымі работнікамі, прадстаўнікамі органаў моладзевага самакіравання, прадстаўнікамі студэнцкіх саюзаў, прадстаўнікамі валанцёрскага руху, спецыялістамі дзяржаўных муніцыпальных устаноў, маладымі спецыялістамі або даследчыкамі, чыя дзейнасць напрамую звязаная з развіццём міжкультурнага дыялогу;
- мець магчымасць працаваць на рускай мове;
- быць матываванымі браць актыўны ўдзел у летніку і быць уцягнутымі ў адукацыйны працэс;
- быць зацікаўленымі ў развіцці міжкультурнага дыялогу;
- быць гатовымі весці працу па распаўсюджванню і прымнажэнню атрыманых пад час летніка ведаў;
- быць гатовымі браць удзел ва ўсіх мерапрыемствах, запланаваных у межах праграмы летніка.
Крыніца: rm.coe.int