Міжнародны летнік MediaBarCamp у Літве
пан, 2017-03-13 10:58
Да 22 сакавіка 2017 г. можна падаць заяўку на ўдзел у летнім міжнародным лагеры MediaBarCamp, які будзе праходзіць 11-14 траўня 2017 г. у Літве. Праграма летніка сканцэнтравана вакол рэгіянальнага міждысцыплінарнага супрацоўніцтва. Мова навучання – ангельская і руская. Сёлетняя тэма «INSPIRED BY».MediaBarCamp – гэта мерапрыемства, дзе актывісты з розных абласцей могуць падзяліцца сваім досведам (дасягненнямі, інструментамі, падыходамі) ажыцццяўлення паректаў ды ініцыятыў.
Арганізатары пакрываюць наступныя выдаткі:
• транспартныя (консульскі збор за візу і падарожжа);
• пражыванне;
• харчаванне.
Хто можа ўдзельнічаць
- актывісты з Беларусі, Украіны і Рассіі, а таксама з іншых краін Усходняй Еўропы, якія падзяляюць дэмакратычныя каштоўнасці і клапацяцца жыццём мясцовых супольнасей у сваіх краінах.
- прадстаўнікі розных сфер дзейнасці (сябры грамадскіх арганізацый і партый, і г.д.): культуры, мастацтва, палітыкі. абароны правоў чалавека, эканомікі і развіцця, медыя і камунікацый і г.д.
- кандыдаты (-ткі) не павінны быць старэйшыя за 35 гадоў.
Для ўдзелу ў летніку неабходна запоўніць заяўку на ангельскай мове.
Крыніца: www.mediabarcamp.com