Міжнародны конкурс выяўленчага мастацтва «Краса WEEK»
Асноўная мэта конкурсу «Краса WEEK» - падтрымка маладых талентаў, таксама арганізатары конкурсу імкнуцца дапамагчы талентам разгарнуць свой патэнцыял на максімум. Арганізатар конкурсу - Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А. К. Глебава. Працы прымаюцца з 1 па 23 сакавіка 2019.
Галоўныя прызы - гэта ўдзел у выставе лепшых работ. Таксама пераможцы атрымліваюць каштоўныя прызы: мастацкія матэрыялы, кнігі ці сертыфікаты на іх набыццё ад спонсараў. Гран-пры - яшчэ і навучанне на летніх падрыхтоўчых курсах МГХК ім. Глебава, што ў грашовым эквіваленце каля 500USD.
На конкурс прымаюцца працы ў такіх намінацыях:
- жывапіс
- графіка
- кампутарная графіка
- дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
- скульптура
У конкурсе могуць прымаць удзел канкурсанты такіх узроставых катэгорый:
- 12 - 14 гадоў
- 15 - 16 гадоў
- 17 - 20 гадоў
Патрабаванні да работ:
- Фармат А3 - А1
- Тэма - свабодная, тэхніка - на выбар
- Работа павінна быць створана ў бягучым акадэмічным годзе
- Работы ўдзельнікаў з Беларусі павінны быць аформленыя для дэманстрацыі на выставе (рама, паспарту). Працы замежных удзельнікаў/ц прымаюцца без афармлення.
- Заяўку на ўдзел у конкурсе неабходна запоўніць у 2-х асобніках. 1 - прыляпляецца на адваротным баку працы, 2- захоўваецца ў арганізатараў.
Перад дастаўкай работ звяжыцеся з арганізатарамі па тэлефонах: +375 17 290-09-25, +375 17 290-09-21, +375 17 292-47-60, або па электронным адрасе: [email protected] (з пазнакай « на Красавік »).
Крыніца: glebovka.by