Міжнародны конкурс Тeach a Man to Fish для настаўнікаў(ц) і вучняў(аніц)
Тeach a Man to Fish - міжнародная бізнес-праграма для школ, якая дапамагае вучням і вучаніцам атрымаць навыкі, якія ім спатрэбяцца ў 21 стагоддзі. Школы атрымаюць магчымасць стаць вядомымі на міжнароднай арэне і атрымаць прызы за сваю працу і ўплыў. Праграма дапамагае і падтрымлівае ў планаванні і пастаноўцы рэальных, устойлівых школьных прадпрыемстваў. Арганізатары падрыхтавалі 50 000$ для падтрымкі. Усе школы, якія прымуць удзел у конкурсе атрымаюць сертыфікат. Дэдлайн - 31 сакавіка 2019, спасылка на заяўку.
Для вучняў і вучаніц:
- практычны вопыт кіравання рэальным бізнесам;
- неабходныя жыццёвыя навыкі;
- стаць часткай глабальнага руху маладых прадпрымальнікаў/ц.
Для настаўнікаў і настаўніц:
- бізнес навыкі;
- палепшыць сваё рэзюмэ;
- асвоіць новыя методыкі выкладання;
- магчымасць атрымаць прыз.
Патрабаванні да ўдзелу:
- прымаць удзел могуць школы (дашкольныя, пачатковыя, сярэднія школы) і тэхнічныя / прафесійныя каледжы;
- універсітэты не маюць магчымасць прымаць удзел у дадзеным конкурсе;
- зарэгістравацца;
- прыдумаць бізнес-ідэю;
- распрацаваць бізнес-план;
- запусціць і весці свой бізнес у школе;
- напісаць штогадовую справаздачу;
- атрымаць сваю ўзнагароду.
Заяўку павінна быць запоўненая настаўнікам/цай, які будзе адказваць за каардынацыю конкурсу ў школе. Неабходна запаўняць заяўку для кожнай каманды з вашай школы, якая жадае ўзяць удзел у конкурсе, у кожнай заяўцы павінен быць паказаны ўнікальны адрас настаўніка.
Крыніца: schoolenterprisechallenge.org