Міжнародны конкурс SWISS ORIGINAL - HANDMADE CREATIVE PROJECT (прызавы фонд €36 000)

На конкурс прымаюцца работы ад канкурсантаў і канкурсантак з усяго свету: творы мастацтва, відэа, фатаграфія, кароткія апавядання. Прызавы фонд конкурсу - €36 000 дадзены прыз будзе падзелены паміж пераможцамі. Удзел у конкурсе бясплатны, колькасць работ не абмежавана. Заяўкі прымаюцца анлайн да 5 верасня 2019.

Катэгорыі праектаў:

1. Фізічная - любое творы мастацтва - скульптура, карціна, вырабы з керамікі, калаж, арыгамі, працы зробленыя пры дапамозе 3Д друкаркі, інтэрактыўная або рэактыўная структура (Інтэрнэт рэчаў), арганічная структура, харчовыя творы мастацтва ... і любая тэхніка з выкарыстаннем любога матэрыялу і камбінацыі матэрыялаў.

2. Лічбавая праца:

- Відэа - прымаецца любое відэа, любой тэхнікі, працягласць 45 секунд - 180 секунд.

- Фатаграфія - фота-гісторыі 1 - 9 фотаздымкаў.

- Кароткія апавядання - не больш за 420 знакаў уключаючы прабелы, мова працы - англійская.

Прызы, фізічная катэгорыя:

  • Першае месца, другое і трэцяе месца - па € 5000 кожны
  • Тры прызы глядацкіх сімпатый - па € 1000 кожны


Лічбавая катэгорыя:

  • Першае месца, другое і трэцяе месца - па €5000 кожны
  • Тры прызы глядацкіх сімпатый - па €1000 кожны
  • Працы ўсіх пераможцаў будуць выстаўлены на выставе ў Мілане


Патрабаванні:

  • браць удзел могуць грамадзяне ўсіх краін свету, якім ужо споўнілася 18 гадоў;
  • абмежаванняў па нацыянальнасці, адукацыі, прафесіі няма;


Крыніца: desall.com