Міжнародны конкурс постэраў Poster for _
пят, 2018-07-06 08:04
Сёння асноўныя праблемы сучаснасці прыцягваюць увагу людзей і плакаты маюць усё больш і больш уплыву на рэалізацыю пераменаў. Выбраныя плакаты будуць апублікаваныя на Posterfor.com і ў сацыяльных сетках. Плакаты пераможцаў будуць выстаўлены на міжнародных выставах. Аўтары лепшых работ атрымаюць дыпломы. Удзел у конкурсе бясплатны. Працы прымаюцца да 20 верасня 2018.
Асноўны конкурс:
- Постэр аб кліматычных зменах
Другарадны конкурс:
- Постэр для дзяцей
- Постэр аб абароне акіяна
- Постэр аб адукацыі
- Постэр пра ваду
Прымаць удзел у конкурсе могуць дызайнеры з усіх краін свету. Абмежаванняў па ўзросту і нацыянальнасці няма.
Патрабаванні да работ:
- дызайн плаката неабходна адправіць на [email protected]
- у лісце неабходна ўказаць: імя, узрост, пол, краіну і электронны адрас аўтара;
- імя файла: Name_Last name_ Country_ Name of Poster_A / B / C / D;
- кожны канкурсант можа даць неабмежаваная колькасць работ;
- дызайн плаката павінен быць вертыкальным, фармат jpg ці pdf, памер 70×100 см, 200dpi. Максімальны памер - 20МВ. Колер - CMYK. Zip файлы не прымаюцца.
Крыніца: posterfor.com