Міжнародны конкурс паэзіі Poetry London (галоўны прыз 5000£)
аўт, 2018-03-06 09:58
Часопіс Poetry London ладзіць міжнародны конкурс паэзіі. Прызы: 1-е месца - 5000£, 2-е месца - 2000£, 3-е месца - 1000£, чацвёра фіналістаў атрымаюць па 500£. Пераможцы будуць абвешчаныя 16 ліпеня 2018. Работы фіналістаў (уладальнікаў 1, 2 і 3 месцаў) будуць апублікаваны ў восеньскім выпуску Poetry London і на вэб-сайце. Апошні тэрмін удзелу - 1 траўня 2018.
Кошт удзелу ў конкурсе: для падпісчыкаў Poetry London - 3£, для тых, хто не з'яўляецца падпісантам Poetry London - 7£. Кожны канкурсант(ка) можа прадастаўляць столькі работ, колькі пажадае. Браць удзел могуць усе, каму цікавы гэты конкурс. Абмежаванняў па ўзросту, нацыянальнасці і грамадзянстве няма.
Патрабаванні да работ:
- павінны быць напісаны на англійскай;
- канкурсант павінен быць аўтарам працы, пераклад вершаў, напісаных іншым аўтарам, не прымаецца;
- вершы, якія раней публікаваліся ў друку або анлайн, атрымлівалі прызы на іншых конкурсах - не прымаюцца;
- максімальная даўжыня - 80 радкоў;
- імя і адрас аўтара не павінен быць паказаны ў вершы;
- работы павінны быць надрукаваныя або напісаныя (колер шрыфта - чорны) на паперы памерам А4.
Крыніца: poetrylondon.co.uk