Міжнародны конкурс на атрыманне журналісцкай прэміі імя Найтаў
Міжнародны цэнтр для журналістаў (ICFJ) ладзіць конкурс на атрыманне прэміі імя Найтаў.
Намінантамі конкурсу мусяць быць журналіста-наватары - тыя, хто выкарыстоўвае ў працы новыя падыходы і тэхналогіі для стварэння выдатнага высокаякаснага інфармацыйнага кантэнту, што аказвае значны ўплыў на жыццё людзей у развіваючыхся краінах.
Быць намінаванымі на прэмію могуць:
- журналісты,
- рэдактары,
- праграмісты, якія супрацоўнічаюць са СМІ,
- менеджэры СМІ,
- грамадзянскія журналісты ды блогеры.
Конкурс скіраваны на заахвочванне інавацый у сродках масавай інфармацыі па ўсім свеце. Лаўрыяты будуць узнагароджаны 14 лістапада 2016 года ў Вашынгтоне (ЗША). Кожны пераможца конкурсу атрымае прэмію ў памеры 10 тыс. даляраў ЗША.
Намінаваць журналістаў, блогераў і праграмістаў можна тут. Дэдлайн - 17 лютага 2016 года. Падрабязная інфармацыя пра конкурс - на гэтай старонцы.
Паводле IJnet.org.