Міжнародны конкурс маладых кампазітараў «Новыя класікі»
Міжнародны конкурс маладых кампазітараў «Новыя класікі» - унікальны сучасны міжнародны конкурс, для маладых кампазітараў. Прызавы фонд конкурсу - 1 000 000 расійскіх рублёў. Таксама фіналісты будуць узнагароджаны спецыяльнымі прызамі. Удзел у конкурсе бясплатны, высылаць працы можна да 31 кастрычніка 2018.
Конкурс праводзіцца ў 4 этапы ў перыяд з кастрычніка па лістапад 2018. Другі тур - 17 лістапада, заключны канцэрт і ўручэнне прызоў - 18 лістапада 2018. Прымаюцца заяўкі ад маладых кампазітараў, узростам ад 14 да 35 гадоў.
Намінацыі конкурсу:
- Сучасная акадэмічная музыка
- Сучасная папулярная музыка (т.зв. «неакласіка» або crossover music)
Арганізатарам конкурсу выступае Маскоўская дзяржаўная кансерваторыя імя П. І. Чайкоўскага. Усе ўдзельнікі і ўдзельніцы конкурсу атрымаюць электронныя сертыфікаты. Сачыненні ўдзельнікаў і ўдзельніц, якія прайшлі ў другі тур конкурсу, будуць запісаны і выдадзеныя на аўдыё дыску.
Патрабаванні да работ:
- кожны можа прадставіць не больш за тры творы ўласнага сачынення
- сачыненні могуць мець свабодную форму
- працягласць сачыненні - максімум 15 хвілін
- склад ад 3 да 41 выканаўцаў.
Крыніца: newclassicscompetition.art