Міжнародны конкурс коміксаў (галоўны прыз 2000$)

Конкурс праводзіцца кожны год Міжнародным фестывалем коміксаў і гульняў у горадзе Лодзь, Польшча. У рамках фестывалю праводзяцца мноства конкурсаў і гульняў. Адзін з конкурсаў - конкурс кароткай камічнай гісторыі. Удзел: 10€. У конкурсе могуць браць удзел усе, каму цікавы гэты конкурс. Тэма конкурсу свабодная. Дазваляецца як індывідуальны ўдзел, так і групавой. Дэдлайн 31 ліпеня.

Канкурсантам і канкурсанткам неабходна напісаць комікс на любую тэму. Дазволена выкарыстоўваць такія тэхнікі - малюнкі (алоўкамі і фарбамі), лічбавае мастацтва і фатаграфія. Кожны канкурсант можа даць толькі 1 гісторыю. Гісторыя павінна быць не больш за 8 старонак. Памер - А4 ці А3. На абароце кожнай старонкі павінна быць: назва работы, нумар старонкі, імя і прозвішча аўтара, хатні адрас, электронная пошта, нумар тэлефона.

Прызы:

  • Гран-пры - 7000 злотых (каля 2000 $)
  • 1-е месца - 4500 злотых (каля 1300 $)
  • 2-е месца - 2000 злотых (каля 600 $)


Канкурсантам неабходна адправіць заяўку разам з арыгіналамі і лічбавымі копіямі работ на CD ці DVD (tiff або jpg, CMYK, A4 - 300 DPI) на "EC1 Lodz - Miasto Kultury", ul. Targowa 1/3, 90-022 Lodz, Poland with a note on the package 'KOMIKS 2018'. Вынікі будуць вядомы 15 верасня 2018. Усе пытанні можна дасылаць на англійскай на info@komiksfestiwal.com

Крыніца: komiksfestiwal.com