Міжнародны конкурс фотажурналістыкі WORLD PRESS PHOTO
пан, 2018-12-17 07:36
Лічбавыя тэхналогіі змянілі тое, як мы дзелімся і ўспрымаем інфармацыю. Дадзены конкурс адзначае тых, хто вырабляе ў лепшым выглядзе розныя формы візуальнай журналістыкі, якая ўзнікла ў выніку гэтых змяненняў. Трое пераможцаў, у трох катэгорыях, будуць запрошаныя на фестываль World Press Photo Festival ў Амстэрдам. Арганізатары аплочваюць усе выдаткі, звязаныя з паездкай на фестываль у Амстэрдам. На фестывалі пераможцы атрымаюць дыплом і прыз. Заяўкі на конкурс прымаюцца да 8 студзеня 2019.
Катэгорыі:
- Інтэрактыўная - інтэрактыўная візуальная гісторыя, якая мае форму адметную ад відэа - фатаграфія і\ або фільм у камбінацыі з анімацыяй, графікай, ілюстрацыямі, гукам або тэкстам.
- Доўгая - адзіночны лінейны аповед або серыя лінейных апавяданняў адной тэмы, створаныя ў выглядзе відэа для інтэрнэту, працягласцю не больш за 30 хвілін. Праца павінна мець фатаграфію і\або фільм у камбінацыі з анімацыяй, графікай, ілюстрацыямі, гукам або тэкстам.
- Кароткая - адзіночны лінейны аповед або серыя лінейных апавяданняў адной тэмы, створаныя ў выглядзе відэа для інтэрнэту, працягласцю не больш за 10 хвілін. Праца павінна мець фатаграфію і\або фільм у камбінацыі з анімацыяй, графікай, ілюстрацыямі, гукам або тэкстам.
Падаваць заяўкі могуць:
- візуальныя журналісты/кі;
- прадзюсары;
- каардынатары/кі работ, якія маюць дачыненне да прафесійнай візуальнай журналістыцы.
Патрабаванні да работ:
- работа павінна быць створана або апублікаваная ў 2018 годзе;
- кожная праца павінна мець назву, кароткае апісанне і поўны спіс каманды, кантактныя дадзеныя;
- работа павінна суправаджацца аўдыё або тэкстам на англійскай мове;
Крыніца: worldpressphoto.org