Міжнародны конкурс фотаздымкаў, зробленых з ужываннем фільтраў
пан, 2017-08-21 09:44
У гонар свайго 60-годдзя, кампанія Kenko Tokina Co., Ltd праводзіць міжнародны фотаконкурс 2017-2018. На конкурс прымаюцца фатаграфіі, зробленыя з выкарыстаннем фільтра, з мэтай падкрэсліць творчыя магчымасці, якія даюць фільтры. Галоўны прыз: 500, 000 yen (каля 4500$). Дэдлайн 30 верасня.
Патрабаванні да выкарыстання фільтраў:
- Фільтры могуць быць любога вытворцы.
- Не дапускаецца прымяненне святлафільтраў, эфект якіх не заўважаны на фотаздымках.
- Не прымаюцца фотаздымкі, якія былі істотна адрэдагаваныя з дапамогай спецыяльных праграм (рэтуш, змена каляровага балансу).
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- у конкурсе могуць прымаць удзел усе, незалежна ад узросту, полу ці нацыянальнасці;
- прымаюцца неапублікаваныя арыгінальныя фатаграфіі, аўтарскае права на фотаздымак павінна належаць канкурсанту.
- не прымаюцца фотаздымкі, якія атрымалі прыз у іншых фотаконкурсах (фатаграфіі, якія былі адпраўленыя на іншыя фотаконкурсе, але не занялі прызавыя месцы, можна адпраўляць).
- таксама прымаюцца фатаграфіі, якія былі апублікаваныя ў некамерцыйных публікацыях і прыватных вэб-сайтах.
- канкурсантам неабходна запоўніць заяўку на сайце арганізатараў.
Патрабаванні да фатаграфій:
- фатаграфіі могуць быць зроблены як на лічбавую камеру, так і на плёнкавы фотаапарат, а потым сканавацца.
- фатаграфіі могуць быць як каляровымі, так і чорна-белымі, галоўная ўмова - выкарыстанне фільтра.
- Праграмы. апрацаваныя пры дапамозе кампутарных праграм не могуць быць прынятыя.
- Фармат - JPEG. Памер ад 1 МВ да 10 МВ.
Крыніца: sg-g.jp