Міжнародны конкурс фотаздымкаў будынкаў і архітэктуры (прыз 3500£)
пан, 2017-10-16 16:02
Конкурс фотаздымкаў будынкаў - міжнародны фотаконкурс. Яго мэта вызначыць лепшую лічбавую фатаграфію будынкаў, створаных чалавекам. У конкурсе могуць браць удзел як прафесійныя фатографы, так і фатографы-аматары. Конкурс адзначае крэатыўнасць індустрыі, запал людзей, якія ў ёй працуюць і ўклад, якія робяць гэтыя людзі. Заяўкі прымаюцца з 23 кастрычніка па 20 лістапада 2017. Аўтар лепшага фота атрымае 3500£.
Катэгорыі:
- Архітэктура. Фатаграфіі дадзенай катэгорыі адзначаюць дызайн, стыль і ўсе дробязі і дэталі з якіх складаецца гарадскі пейзаж.
- Захаванне і спадчына. Сусветная культура апісваецца праз будынкі, створаныя людзьмі. Гэтая катэгорыя адзначае прыгажосць старых пабудоў і паказвае іх актуальнасць у сучасным свеце.
- Узаемадзеянне з чалавекам. Фотаздымкі гэтай катэгорыі паказваюць як людзі ўзаемадзейнічаюць са будынкамі. Ад тых, хто будуе інфраструктуры, да тых хто жыве, працуе ці гуляе ў створанай людзьмі навакольнага асяроддзі.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- У конкурсе могуць браць удзел як прафесійныя фатографы, так і фатографы-аматары старэйшыя за 18 гадоў, якім цікавая тэма конкурсу.
- Канкурсантам неабходна даслаць фатаграфіі, якія натхняць іншых убачыць і ацаніць пабудаваны свет вакол нас.
- Канкурсанты могуць даць толькі арыгінальныя фатаграфіі фармату JPEG, памер ад 2 да 8 МБ.
- Кожная фатаграфія павінна суправаджацца кароткім апісаннем (50 слоў).
- Кожны канкурсант можа падаць не больш за 3-х фатаграфій.
Крыніца: artofbuilding.org