Міжнародны конкурс фатаграфій Urban Photographer
няд, 2019-01-20 09:59
Прымаюцца працы на фотаконкурс Urban Photographer (Гарадскі фатограф) 2019, тэма конкурсу «Future Cities» (Гарады будучыні). Конкурс адкрыты для прафесіяналаў/к і пачаткоўцаў, якім падабаецца рабіць здымкі горада. Тэма гэтага года прапануе фатографам зрабіць фатаграфіі, якія змогуць акрэсліць горад будучыні. Унікальны элемент конкурсу - магчымасць канкурсантам/кам даслаць 24 фатаграфіі, кожная фатаграфія павінна адпавядаць 1 гадзіне ў сутках. Фотаработы прымаюцца да 31 студзеня 2019.
Пераможца зможа адправіцца ў фота падарожжа на дваіх. Пераможца зможа сам выбраць месца, куды зможа адправіцца. Сярод іншых прызоў - GoPro, фота абсталяванне і іншае.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- ужо споўнілася 18 на момант рэгістрацыі;
- прафесійныя фатографы і аматары.
Крыніца: cbreupoty.com