Міжнародны конкурс фатаграфій - Istanbul Photo Авардс (гран-пры 10000$)
сер, 2017-11-08 09:20
Istanbul Photo Awards - міжнародны конкурс навінавых фатаграфій. Арганізатар конкурсу - агенцтва Anadolu Agency. Конкурс прысвечаны навінавым фатаграфіям. Конкурс адкрыты для фотажурналістаў з усяго свету. Заяўка падаецца анлайн, удзел бясплатны. Апошні тэрмін падачы - 31 студзеня.
Катэгорыі конкурсу:
- навіна - 1 фотаздымак
- навіна - серыя фотаздымкаў
- спорт - 1 фотаздымак
- спорт - серыя фотаздымкаў
- партрэт - 1 фотаздымак
- партрэт - серыя фотаздымкаў
- штодзённая руціна - 1 фотаздымак
- штодзённая руціна - серыя фотаздымкаў
- прырода і навакольнае асяроддзе - 1 фотаздымак
- прырода і навакольнае асяроддзе - серыя фотаздымкаў
- малады фатограф года (фатограф, народжаны пасля 1 студзеня 1989 году).
Прызы:
- Аўтар фатаграфіі года (катэгорыя навіна - 1 фотаздымак), атрымае - 10 000 $.
- 1-е месца (у кожнай катэгорыі) - 8000$
- 2-е месца (у кожнай катэгорыі) - 5000$
- 3-е месца (у кожнай катэгорыі) - 3000$
Патрабаванні:
- павінны быць зроблены ў 2017 годзе;
- павінны дэманстраваць карэктную інфармацыю;
- павінны мець назву, апісанне, дату стварэння, горад і краіну;
- павінна быць зроблена канкурсантам і быць яго/яе ўласнасцю;
- кожны канкурсант можа падаваць фатаграфіі адразу ў усе катэгорыі;
- фотаконкурс толькі для прафесіяналаў.
Крыніца: istanbulphotoawards.com