Міжнародны конкурс фатаграфій і відэа «Погляд замежніка» (Расія)
Конкурс фотаздымкаў «Погляд замежніка» арганізаваны Прэзідэнцкай бібліятэкай імя Б. Н. Ельцына сумесна з Рускім геаграфічным таварыствам. Прымаюцца фатаграфіі зробленыя як прафесійнымі фатографамі, так і аматарамі. Расейцы павінны даць фатаграфіі, зробленыя за мяжой, а замежнікі - фатаграфіі, зробленыя ў Расіі. Фатаграфіі могуць быць як мастацкімі, так і дакументальнымі, здымкі могуць быць зробленыя на любую тэхніку. Дэдлайн 1 лістапада.
Часам убачыць усю прыгажосць сваёй роднай краіны можна дзякуючы замежнай культуры, таму паездкі за мяжу дазваляюць па-новаму ўбачыць і палюбіць сваю радзіму. А замежныя госці дапамагаюць па-новаму зірнуць на свае традыцыі і звычаі, на культуру. Менавіта па гэтых прычынах і быў заснаваны конкурс «Погляд замежніка».
Тэма конкурсу гэтага года - «Экалогія жыцця». Фатаграфіі ацэньваюцца ў 4 намінацыях:
- «Экалогія жыцця»;
- «Запаведная зямля»;
- «Цуды жывёльнага свету»;
- «Чароўны макрасвет».
У кожнай намінацыі будзе вызначаны пераможца, які атрымае дыплом лаўрэата конкурсу і прызы. Таксама існуе геаграфічная намінацыя, у гэтым годзе яна прысвечана Швейцарыі (прымаюцца фатаграфіі пейзажаў Швейцарыі). У гэтым годзе акрамя фатаграфіі прымаюцца таксама відэаролікі.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак
У конкурсе могуць прымаць удзел фатографы прафесіяналы і аматары. Нацыянальнасць і ўзрост не маюць значэння.
Крыніца: foreignview.prlib.ru