Міжнародны конкурс фатаграфіі ад SONY

У 2017 годзе Міжнародны конкурс фатаграфіі ад SONY адзначае сваё дзесяцігоддзе. Фатографы-пераможцы змогуць паехаць у Лондан на цырымонію ўзнагароджання, дзе і атрымаюць прызы.

 

 

Конкурс праводзіцца ў такіх катэгорыях:

  1. Прафесійныя фатографы. У гэтай катэгорыі прымаюцца адзінкавыя здымкі 10 розных катэгорый, кожны здымак павінен суправаджацца кароткім апісаннем. (Дэдлайн: 11 студзеня 2018)
  2. Адкрытая катэгорыя. У гэтай катэгорыі прымаюцца адзінкавыя здымкі 10 розных катэгорый (архітэктура, пейзаж, нацюрморт). Кожная фатаграфія з гэтай катэгорыі аўтаматычна прымае ўдзел у нацыянальнай катэгорыі - гэта рэгіянальныя конкурсы, якія праводзяцца ў розных краінах. (Дэдлайн 4 студзеня 2018)
  3. Моладзь. У гэтай катэгорыі могуць удзельнічаць маладыя фатографы ўзростам ад 12 да 19 гадоў. Прымаецца адзін здымак. (Дэдлайн 4 студзеня 2018)
  4. Студэнт. Гэта конкурс для фатографаў, якія навучаюцца на дзённым аддзяленні фатаграфіі. (Дэдлайн 4 снежня 2017)

 

Кожны год прыз памерам у 30,000 $ і абсталяванне Sony дзеляць паміж сабой пераможцы ўсіх катэгорый. Кожнай вясной у Лондане праходзіць выстава, на якой выстаўляюцца работы пераможцаў. Дэдлайн 11 студзеня 2018 года.

Патрабаванні да кандыдатаў

У конкурсе могуць прымаць удзел фатографы ад 12 гадоў. Нацыянальнасць, пол, рэлігія, колер скуры не маюць значэння.

Падрабязнасці на сайце арганізатараў.

Крыніца: https://www.worldphoto.org/ru