Міжнародны конкурс дызайну ў галіне моднай індустрыі Mittelmoda
аўт, 2018-03-06 10:06
Стартаваў набор на міжнародны конкурс Mittelmoda. Конкурс праводзіцца штогод - гэта не проста конкурс мадэльераў і студэнтаў дызайну, гэта нешта большае - выдатны досвед, магчымасць кар'ернага росту! Лепшыя кандыдаты(кі) будуць запрошаны на фінал конкурсу, ім неабходна будзе стварыць іх асабістую калекцыю і паказаць яе на подыуме Mittelmoda падчас калектыўнага паказу мод. Аўтар(ка) самай крэатыўнай і эксперыментальнай калекцыі атрымае грашовае ўзнагароджанне. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 30 сакавіка 2018.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- студэнты факультэтаў моды і дызайну, якія навучаюцца на апошнім курсе (бакалаўрыят і магістратура) і атрымаюць дыплом у 2018 годзе;
- маладыя дызайнеры, якім яшчэ не споўнілася 28 гадоў;
нядаўнія выпускнікі факультэтаў моды і дызайну, якім яшчэ не споўнілася 28 гадоў.
Да 20 красавіка 2018 неабходна падаць:
- заяўку;
- копію правілаў конкурсу, на якой неабходна паставіць дату і подпіс;
- партфоліо работ (мінімум 5 нарадаў з аксесуарамі);
- СD, на якім павінны быць названы Імя і Прозвішча ўдзельніка(цы), і які павінен змяшчаць: адсканаваныя копіі малюнкаў, або фатаграфіі папярэдняй калекцыі канкурсанта разам з аксесуарамі, лічбавае фота пашпартнага памеру, копію CV;
- любы дадатковы матэрыял, які можа быць карысны.
Крыніца: mittelmoda.com