Міжнародны конкурс дызайну Michelin Challenge Design
чцв, 2017-10-19 13:52
Michelin Challenge Design прапануе стварыць машыну 2025 года, якая магла б стаць класічным аўтамабілем да 2050 года. Машыну, якая магла б стаць новым этапам у галіне дызайну аўтамабіляў і змагла б выйграць конкурс Michelin Concours d'Elegance 2050. Прымаюцца малюнкі і кампутарная графіка, адпаведныя тэме конкурсу. Работы павінны адрознівацца якасцю дызайну і арыгінальнасцю ідэі. Дэдлайн: 1 сакавіка 2018.
Прызы:
- Прызнанне дызайнера-пераможцы на сайце www.michelinchallengedesign.com
- Прызнанне дызайнера-пераможцы на сайце www.cardesignnews.com
- Уключэнне працы-пераможцы ў рэкламныя матэрыялы і мерапрыемствы
- Запрашэнне далучыцца да новага сайту выпускнікоў Michelin Challenge Design
- Прадугледжаны ганаровыя прэміі
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- У конкурсе могуць браць удзел студыі дызайну, незалежныя дызайнеры, студэнты, пастаўшчыкі аўтамабільнай тэхнікі.
- Дазваляецца як калектыўны, так і індывідуальны ўдзел.
- Канкурсантам трэба падаць онлайн заяўку і конкурсную працу на афіцыйным сайце.
- Магчымы таксама прыём прац па пошце на адрас: Michelin Challenge Design, c / o Event Management Corp., 3150 Livernois, Suite # 175, Troy, MI 4808 або па факсе: 248-687-7507
Крыніца: michelinchallengedesign.com