Міжнародны конкурс дызайну мэблі ад кампаніі Andreu World

Кампанія Andreu World запусціла 17 штогадовы конкурс дызайну мэблі. У конкурсе могуць прымаць удзел як студэнты дызайнеры, так і прафесіяналы, узроставых абмежаванняў няма. Удзельнікам неабходна прапанаваць дызайн драўлянага крэсла, або стала. Дэдлайн: 24 лістапада. Дызайн павінен быць новым! Пераможца конкурсу атрымае грашовы прыз памерам у 3,000 €. Дызайнер, які заняў другое месца атрымае 1,000 €. Таксама будзе абвешчана чацвёра пераможцаў, якія атрымаюць не грашовыя прызы.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак

У конкурсе могуць прымаць удзел як студэнты дызайнеры, так і прафесійныя дызайнеры. Узрост і нацыянальнасць канкурсантаў не мае значэння.

Дызайн мэблі павінен змяшчаць:

  • выкарыстанне інавацыйных функцый звязаных з распрацоўкай, якасцю, тэхналогіяй, вытворчым працэсам і ўсім, што можа павысіць каштоўнасць і функцыянальнасць прадстаўленага прадукту;
  • канчатковы прадукт павінен спалучацца з прадукцыяй Andreu World, S.A;
  • улічыць кошт прадукцыі;
  • мэбля павінна быць функцыянальнай;
  • магчымасць масавай вытворчасці прадукцыі;
  • універсальнасць вырабы;
  • магчымасць выкарыстання вырабы як у доме, так і ў офісе.

 

Удзельнікам конкурсу неабходна зарэгістравацца на сайце конкурсу, пасля чаго канкурсант атрымае свой унікальны нумар.

Крыніца: www.andreuworld.com