Міжнародны конкурс дызайнераў Young Package 2018 (грант 400-2000€)

Не варта выкідаць скрынкі і пакеты ў смецце, ім можна знайсці прымяненне. Packaging design мае вялікае значэнне не толькі ў сферы дызайну, маркетынгу і транспарціроўкі, а таксама мае ўплыў і на навакольнае асяроддзе. Макулатура складае 25% хатніх адходаў і шматлікая яе частка не можа быць перапрацаваная.  Тэма конкурсу гэтага года: "аматар кавы". Канкурсантам неабходна прыдумаць упакоўку для кавы і ўсяго, што мае дачыненне да кавы. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 14 траўня.

Журы конкурсу будзе ацэньваць канкурсантаў па такіх крытэрах:

  • Інавацыйнасць і творчасць;
  • Эрганоміка ўпакоўкі;
  • Функцыянальнасць;
  • Лёгкасць у выкарыстанні (упакоўка павінна быць такой, каб пажылыя людзі і дзеці маглі яе з лёгкасцю адкрыць);
  • Форма і арыгінальнасць ідэі;
  • Экалагічныя аспекты;

 

Удзельнікам і ўдзельніцам неабходна прыдумаць упакоўку, якая можа выкарыстоўвацца пасля таго, як яе адкрылі (гэта можа быць скрынка, у якой і ў далейшым можна зберагаць прадукт, напрыклад алоўкі). Упакоўка павінна быць візуальна прывабнай, каб ніхто не захацеў яе выкінуць. Адкрыйце для сябе новыя магчымасці паперы, прыдумайце творчую ўпакоўку, якую можна выкарыстоўваць далей!

Для студэнтаў і маладых дызайнераў (якім яшчэ не споўнілася 30 гадоў):

  • Першае месца - 2000€;
  • Другое месца - 1200€;
  • Трэцяе месца - 800€.

 

Для вучняў старэйшай школы:

  • Першае месца - 1200€;
  • Другое месца - 600€;
  • Трэцяе месца - 400€.

 

Таксама адзін з пераможцаў зможа стаць удзельнікам трохтыднёвай стажыроўкі ў інавацыйным цэнтры кампаніі Model Obaly company (выдаткі пакрываюцца).

У конкурсе могуць прымаць удзел дызайнеры з усяго свету ва ўзросце да 30лет, студэнты ўніверсітэтаў і вучні старэйшай школы.

Кандыдаты дзеляцца на дзве групы: студэнты ўніверсітэтаў і маладыя дызайнеры, якім яшчэ не споўнілася 30 гадоў. Вучні старэйшай школы. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна зарэгістравацца на сайце арганізатара і запоўніць бланк заяўкі.

Крыніца: young-package.com