Міжнародны конкурс дызайнераў Best in Design (гран-пры 4,000€ + магчымасць стажыроўкі)
пят, 2018-01-12 11:20
Best in Design (Чэхія) - гэта міжнародны конкурс дызайнераў новага ўзроўню. Скарыстайцеся магчымасцю ўзяць удзел у самым вялікім дызайнерскім конкурсе ў Цэнтральнай Еўропе і пакажыце, на што вы здольныя. Гранд прыз - 4,000€ + магчымасць стажыравацца ў дызайнерскай кампаніі. За 1 месца - 1,000€ + магчымасць стажыравацца ў дызайнерскай кампаніі, за 2 месца - 300€, за 3 месца - 100€. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 31 студзеня.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна прадставіць свой дызайн у адной з такіх катэгорый:
- Дызайн прадукту;
- Дызайн у прамысловай сферы;
- Дызайн у сферы моды;
- Дызайн у сферы камунікацыі.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- У конкурсе могуць браць удзел дызайнеры, не старэйшыя за 30 гадоў, з розных краін свету.
- Конкурс адкрыты як для індывідуальных работ, так і для работ зробленых групай дызайнераў.
- На конкурс можна адпраўляць працы, зробленыя пасля 1 студзеня 2016 года. Кожны ўдзельнік або група ўдзельнікаў можа падаць на разгляд неабмежаваную колькасць работ.
Крыніца: bestindesign.cz