Міжнародны конкурс для журналістаў «Knight International Journalism Awards»
Міжнародны цэнтр журналістыкі заснаваў конкурс «Knight International Journalism Awards». Конкурс праводзіцца кожны год. Узнагароду атрымаюць журналісты, якія дзякуючы сваёй наватарскай працы і тэхналагічным інавацыям вырабляюць якасныя навіны і асвятляюць інфармацыю, якая ўплывае на жыццё людзей, якія жывуць у краінах, якія развіваюцца. Апошні тэрмін падачы - 31 снежня 2018.
Пераможца будзе працаваць над праектам Organized Crime and Corruption Reporting Project. Дадзены праект прысвечаны даследаванню злачыннасці і карупцыі ва ўрадзе і прамысловасці. Пераможцу аплачваюць выдаткі - транспартныя выдаткі і ганарар. Калі стыпендыят працуе за межамі роднай краіны, яму аплачваюць страхоўку. Таксама стыпендыятам аплачваюць адпачынак - 3 тыдні ў год.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- Намінанты павінны прадстаўляць Афрыку, Азію, Цэнтральную/Усходнюю Еўропу, Лацінскую Амерыку, Блізкі Усход.
- Конкурс адкрыты для рэпарцёраў, рэжысёраў, медыя менеджэраў, грамадзянскіх журналістаў і блогераў.
- Неабходна ведаць англійскую мову (веданне рэгіянальнай мовы - вялікі плюс).
- Неабходна мець магчымасць падарожнічаць.
- Заяўку на ўдзел можна запоўніць і падаць анлайн на сайце арганізатараў. Дэдлайна падачы заяўкі няма, заяўкі прымаюцца круглы год.
Крыніца: icfj.org