Міжнародны конкурс для маладых прадпрымальнікаў

Да 1 верасня 2017 г. можна падаць заяўку на ўзел у конкурсе маладых прадпрымальнікаў, якія шукаюць магчымасці развіцця ўласнага бізнесу і кар’еры ў індустрыі франчайзінгу. Арганізатары абяруць 20 прадпрымальнікаў і прадпрымальніц. якія змогуць атрымаць настаўніцтва і падтрымку ад лідараў бізнесу па сістэме франчайзінга.


Пераможцы атрымаюць:
•    магчымасць наведаць штогадовую канферэнцыю IFA (з аплатай транспартных выдакаў і рэгістрацыі  –1.500$);
•    магчымасць паўдзельнічаць у двухдзеённай адукацыйнай праграме для прадпрымальнікаў наступнага пакалення;
•    доступ да праграмы NextGen’s Accelerator Program;
•    магчымасць паўдзельнічаць у спаборніцтве FRANSHARK для атрымання грашовай узнагароды;
•    узаемадзеянне са СМІ;
•    магчымасць асабістага знаёмства з вядучымі франчазерамі і іншымі маладымі прадпрымальнікамі.


Патрабаванні
У конкурсе могуць удзельнічаць прадпрымальнікі і прадпрымальніцы ва ўзросце 21-35 гадоў, якія займаюцца бізнесам на працягу 1-5 гадоў і маюць патэнцыял і жаданне заняцца бізнесам па сітэме франчайзінга. Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца
Крыніца: nextgenfranchising.org