Міжнародны конкурс для фотажурналістаў
суб, 2015-01-03 15:44
Фотатворцы і фотажурналісты з усяго свету могуць прадставіць свае працы на міжнародны конкурс лепшых здымкаў і мультымедыя 2014 года "Pictures of the Year International". Па выніках конкурсу будуць вызначаныя выбітныя працы ў галіне фотажурналістыкі, мультымедыя і візуальнага рэдагавання.
Сярод катэгорый конкурсу: фрыланс, фота, мультымедыя, спорт, дакументальнае фота.
Пераможцы конкурсу атрымаюць прызы і грашовыя ўзнагароды.
На конкурс прымаюцца працы, зробленыя ў перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2014 года.
Уступны ўнёсак удзельніка конкурсу складае 50 даляраў ЗША.
Заяўкі прымаюцца да 16 студзеня 2015 года.
Дадатковая інфармацыя размешчана тут.
Паводле Ijnet.org.