Міжнародны конкурс для дызайнераў Navigator Dreams (галоўны прыз рабочая станцыя IMac Pro)

Navigator Dreams праводзіць другі міжнародны конкурс для дызайнераў, у якім могуць браць удзел усе, хто старэйшыя за 18 гадоў. Неабходна стварыць дызайн для ўпакоўкі 2018 выдання Navigator Students - шматфункцыянальнай офіснай паперы, якая ідэальна падыходзіць для выкарыстання ў акадэмічных мэтах. Кожны ўдзельнік можа дасылаць столькі работ, колькі хоча да 23 сакавіка.

Прызы:

  • 1-е месца - рабочая станцыя IMac Pro;
  • 2-е месца -Графічны планшэт Wacom CINTIQ 27 QHD;
  • 3-е месца - лічбавы планшэт Ipad Pro, Apple Pencil і клавіятура;
  • Спецыяльны прыз - камера Polaroid One Step.


Патрабаванні:

  1. Дызайн павінен быць распрацаваны на паперы памерам А4 і займаць 80% плошчы ліста паперы;
  2. Дазваляецца карыстацца CMYK пячаткай без выкарыстання спецыяльных каляроў;
  3. На працы не павінна быць ніякіх зрэзаў або загінаў;
  4. Работы прымаюцца ў фармаце JPG (598x845px 72dpis RGB - 5Mb Max);
  5. Работы павінны мець 3 абавязковых элемента - лагатып Navigator, слова Students і 80 g.m-2 спасылкі;
  6. Праца павінна адпавядаць крытэрам Navigator Students, а менавіта павінна быць тэхналагічнай, сучаснай, інавацыйнай;
  7. Відэаролік, або прэзентацыя работы павінны быць у фармаце mp4 або pdf і быць не больш 15МB.
  8. Кожны кандыдат можа падаваць шмат прац, але пры падачы кожнай працы неабходна запаўняць бланк заяўкі;
  9. Кандыдат павінен быць упэўнены што валодае ўсімі правамі выкарыстаных малюнкаў і матэрыялаў;
  10. Пераможцы павінны даць згоду на перадачу ўсіх правоў Navigator.

 

Крыніца: navigatordreams.com